Институт дополнительного образования
Белорусского государственного университета

 

Полікультурная гасцёўня "Мой родны кут, як ты мне мілы"

10 сакавіка ў Інстытуце дадатковай адукацыі была праведзена полікультурная гасцёўня "Мой родны кут, як ты мне мілы", прысвечаная Якубу Коласу. Навучэнцы з КНР пад кіраўніцтвам куратара групы Давыдавай Г. М. падрыхтавалі змястоўную прэзентацыю пра жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры. Гледачы віртуальна завіталі ў родныя мясціны Якуба Коласа, даведаліся, дзе вучыўся і працаваў народны паэт. Замежныя навучэнцы вывучылі на памяць і прадэкламавалі  па-беларуску і па- кітайску ўрыўкі з паэмы " Новая зямля". На мерапрыемстве прагучала песня " Мой родны кут" у выкананні "Песняроў".

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.